
Галоўная мэта сустрэчы – прафілактыка парушэнняў дысцыпліны сярод асабовага саставу, аказанне метадычнай і практычнай дапамогі па напрамкам дзейнасці, падтрыманне здаровай маральна-псіхалагічнай абстаноўкі ў падраздзяленнях.
Андрэй Грыгаровіч закрануў тэмы грамадскай бяспекі, паводзін на месцы службы, транпартнай дысцыпліны. Таксама абмеркаваў дынаміку зменення колькасці дісцыплінарных спагнанняў, грубых парушэнняў дысцыпліны, бытавы траўматызм.
– Прытрымліванне законнасці павінна быць на першым месцы, – акцэнтаваў увагу прысутных палкоўнік.
Андрэй Грыгаровіч таксама расказаў пра палітычную абстаноўку ў краіне і свеце, абаронную моц беларускай арміі і патрыятызм, неабходнасць захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
– Народ, які не памятае сваёй гісторыі, не мае будучыні, – адзначыў Андрэй Іосіфавіч і заклікаў удзельнікаў сустрэчы берагчы наша мінулае, далучаць да гэтага сваіх родных.



