
Інструктыўна-метадычны занятак выратвальнікі правялі з працаўнікамі арганізацый, адказнымі за выкананнне задач ў галіне дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.
– Сёння мы сабраліся тут, каб абмеркаваць ключавыя аспекты, якія датычацца працы ў галіне грамадзянскай абароны і аховы насельніцтва ад надзвычайных сітуацый, – адзначыў начальнік Брагінскага РАНС Віктар Цімонін.
Далей з дакладам выступіў стыршы інжынер сектара функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Валянцін Ціхан. Ён расказаў пра пытанні, якія будуць разбірацца на занятку, і давёў план мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.





