У Брагіне 15 сакавіка чакаецца яснае надвор’е

Важнае Грамадства

Як прагназуе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, сёння днём брагінчан чакае яснае, без ападкаў надвор’е.

Паветра прагрэецца да +12°C, паўднёва-ўсходні вецер з хуткасцю 5 метраў у секунду.

Ноччу слупок тэрмометра апусціцца да +1°C. Вецер пры гэтым супакоіцца да 4 м/с, але захавае свой паўднёва-ўсходні кірунак.

Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ад 756 да 758 мм ртутнага слупа.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.