
Жыхароў Брагіна чакае пераважна воблачнае надвор’е з праясненнямі, але без ападкаў, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Тэмпература паветра ўдзень паднімецца да + 11°C. Вецер будзе дзьмуць з поўначы і паўночнага ўсходу з хуткасцю 4 м/с.
Уначы чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Слупок тэрмометра апусціцца да +2°C. Хуткасць паўночнага ветру складзе 3 м/с.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ў межах 753–760 мм ртутнага слупа.

