
Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, днём чакаецца пераважна воблачнае надвор’е з праясненнямі, ападкаў не прадбачыцца.
Тэмпература паветра падымецца да +6°C. Вецер будзе дзьмуць з захаду і паўночнага захаду з хуткасцю 7 м/с.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да -1°C. Вецер захаваецца заходняга, паўночна-заходняга напрамку, але яго хуткасць знізіцца да 5 м/с.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе нязначна вагацца ад 752 да 753 мм ртутнага слупа.

