Вялікая сіла інтэлекту: Беларусь увайшла ў топ-20 самых разумных краін

Грамадства

Згодна са звесткамі, апублікаванымі на сайце International IQ Test, абноўлены рэйтынг фарміраваўся на аснове вынікаў звыш 1,2 млн чалавек, якія прайшлі адзіны стандартызаваны тэст на працягу 2025 года. У даследаванне ўвайшлі 137 краін, што робіць яго адным з самых маштабных параўнальных праектаў у галіне ацэнкі інтэлекту. Сярэдні IQ, які прымаецца за разліковы, склаў 100.

Беларусь заняла 17-е месца з сярэднім вынікам у 101,05, што дазволіла ёй умацаваць пазіцыі ў групе дзяржаў з высокім узроўнем інтэлектуальнага развіцця насельніцтва. Яна прыкметна апярэджвае сваіх бліжэйшых суседзяў. Напрыклад, Літва заняла ў рэйтынгу 30-е месца з паказчыкам 99,95, Польшча – 40-е (99,14), Латвія – 43-е (99,01), Украіна – 84-е (95,66).

Аналітыкі звязваюць гэта з традыцыйна высокім узроўнем базавай адукацыі, шырокім ахопам школьнікаў натуральна-навуковымі дысцыплінамі і ўзрастаючай цікавасцю моладзі да IT-спецыяльнасцей. У апошнія гады ў нашай краіне актыўна развіваюцца STEM-напрамкі, інжынерныя алімпіяды і лічбавыя адукацыйныя праекты.

Лідарам сусветнага рэйтынгу стала Рэспубліка Карэя (106,97), на другім месцы размясціўся Кітай (106,48), замыкае тройку Японія (106,3).

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.