
Свята сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, дабра над злом. Гісторыя сыходзіць каранямі ў біблейскія падзеі.
У Евангеллі сказана, што на трэці дзень пячора, дзе быў пахаваны Ісус. Былі толькі хустка і плашчаніца. Такім чынам жонкі-міраносіцы першымі з паслядоўнікаў Ісуса Хрыста даведаліся пра яго ўваскрэсенне.
Галоўны сімвал Вялікадня – яйкі. Традыцыйна іх фарбуюць у чырвоны колер, выкарыстоўваюць, напрыклад, шалупіну ад цыбулі. Паводле падання, Марыя Магдаліна, паўстаўшы перад рымскім імператарам Тыберыем з белым яйкам і весткай пра ўваскрэсенне, пачула скептычны адказ: «Цудаў не бывае, як белае яйка не можа стаць чырвоным». І ў той жа момант яйка ў яе руках набыло чырвонае адценне. Яно сімвалізуе кроў, пралітую Хрыстом за грахі чалавецтва.
Святочнае набажэнства ў царкве – неад’емная частка гэтага дня. Вернікі таксама асвячаюць у храмах велікодныя кошыкі, напоўненыя кулічамі, соллю, яйкамі, хлебам і мяснымі далікатэсамі, склад якіх можа вар’іравацца ў залежнасці ад рэгіёна Беларусі.
Вялікдзень – перш за ўсё сямейнае свята. Сустракаючы адзін аднаго, прынята казаць: «Хрыстос уваскрос!». У адказ гучыць: «Сапраўды ўваскрос!».

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Viber.
