
Днём у райцэнтры чакаецца пахмурнае надвор’е з ападкамі ў выглядзе дажджу. Тэмпература паветра павысіцца да +6°C. Вецер будзе дзьмуць з паўночнага, паўночна-заходняга напрамку з хуткасцю 6 м/с, паведамілі сіноптыкі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да +3°C. Захаваецца пахмурнае надвор’е, чакаецца кароткачасовы дождж. Вецер захавае свой напрамак, але злёгку прыслабее да 5 м/с.
На працягу сутак атмасферны ціск будзе вагацца ў межах ад 744 да 749 мм. рт. сл.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Viber.
