
У сценах Брагінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла сустрэча, прысвечаная падпісной кампаніі. Галоўным спікерам выступіла рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты «Маяк Палесся» Анжаліка Раманюк.
Журналіст адзначыла, што нягледзячы на бурнае развіццё лічбавых тэхналогій, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, і ў прыватнасці, «МП», не губляюць сваёй значнасці. Менавіта газета застаецца надзейнай крыніцай дакладнай інфармацыі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена сістэме афармлення падпіскі.
– Акрамя традыцыйных спосабаў, падпісацца на «Маяк Палесся» можна праз сістэму «Разлік» (АРІП). Гэта робіць працэс падпіскі яшчэ больш даступным і простым для ўсіх жыхароў раёна, – падкрэсліла рэдактар інтэрнэт-рэсурса.



