Хутка, сытна і па-беларуску: пакрокавы рэцэпт прыгатавання камаў

Беларуская кухня Грамадства

Што такое беларускія камы? Адразу на гэта пытанне і не адкажаш. Бо словам «камы» на тэрыторыі нашай краіны называюць некалькі страў. Гэта і каша з бобу ці гароху, і галушкі, і тоўчанае семя. Этнографы расказваюць таксама пра камы з аўсянай і грэцкай мукі.

Камы гатавалі з адваранага гароху, бобу ці бульбы, якія таўклі ў ступе да атрымання пэўнай клейкасці. Потым фармавалі камякі, якія ставіліся ў печ для атрымання апетытнай скарыначкі. Камы былі поснай стравай, выкарыстоўваліся на заедкі ці перакускі і браліся ў дарогу.

Нам спатрэбіцца:

  • 100 г гароху,
  • 100 г свіной грудзінкі скрылікамі,
  • 1 ст. лыжка алею,
  • 20 г белай фасолі,
  • 20 г чырвонай фасолі,
  • 1 ст. лыжка паніровачных сухароў,
  • соль, перац на смак

Прыгатаванне:

Гарох і белую фасолю замачыць на 6–7 гадзін, адварыць у пасоленай вадзе да поўнай гатоўнасці і разамнуць у кашу, дадаючы соль і перац.

Асобна адварыць замочаную чырвоную фасолю.

З кашыцы сфармаваць невялічкія «галкі» (шарыкі), паклаўшы ў сярэдзіну кожнай адну чырвоную фасоліну, абгарнуць у тонка нарэзаную грудзінку і падсмажыць. Падаваць са смятанай, зелянінай, грыбамі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.