
Сіноптыкі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды сёння прагназуюць воблачнае надвор’е з дажджом.
Тэмпература паветра падымецца да +22°C. Вецер паўднёва-заходняга напрамку будзе дзьмуць з хуткасцю 6 метраў за секунду.
З надыходам ночы нябесная заслона над райцэнтрам можа рассеяцца, аднак воблачнасць захаваецца. Ападкаў не прадбачыцца, а тэрмометры пакажуць каля +12°C. Вецер будзе дзьмуць з хуткасцю 4 метра ў секунду.
Атмасферны ціск на працягу дня будзе вагацца ад 744 да 748 міліметраў ртутнага слупа.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Viber.
