
Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні са святам друкаванага слова, культуры і духоўнасці нашай нацыі – Днём беларускага пісьменства!
Гэта добрая нагода для кожнага з нас успомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці.
Для беларусаў веды, мудрасць продкаў, духоўныя здабыткі народа заўсёды былі асновай дзяржаўнага развіцця і крыніцай гістарычнай памяці, вопыту і натхнення, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму, пераадоленні цяжкасцей.
Менавіта праз кнігу з маленства выхоўваюцца такія спрадвечныя каштоўнасці, як добразычлівасць і імкненне да ведаў, павага да чалавека і яго працы, сумленнасць і маральная чысціня, любоў да роднага краю.
Беларусь ведае свае духоўныя карані, беражліва захоўвае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.
Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, шчасця, згоды, дабрабыту і плённай працы на карысць Беларусі!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

