Вучні Брагінскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у віктарыне «Ад Скарыны ды нашых дзён», прысвечанай Дню беларускага пісьменства

Грамадства Літаратурная гасцёўня

У Брагінскай сярэдняй школе на днях было шумна і азартна. У госці да вучняў прыйшлі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі – не з лекцыяй, а з віктарынай «Ад Скарыны да нашых дзён», прысвечанай Дню беларускага пісьменства.

Замест сумных пытанняў – размова аб тым, з чаго пачыналася наша кніга. Школьнікі разам з бібліятэкарамі ўспаміналі шлях ад першых старонак Францыска Скарыны да сучасных выданняў, угадвалі старыя словы, спрачаліся пра значэнне кніг у жыцці чалавека. Некаторыя пытанні ставілі ў тупік нават самых упэўненых, але ад гэтага было толькі цікавей.

– Мне хацелася, каб дзеці не проста назвалі дату ці прозвішча, а адчулі: кніга – не пыльны прадмет на паліцы, а жывая нітачка, якая цягнецца да нас праз стагоддзі, – расказала бібліятэкар Таццяна Сяргееўна Астапенка.

Паводле яе слоў, самымі ажыўленымі атрымаліся пытанні пра родную мову і традыцыі кнігадрукавання – тут дзеці ўключалі логіку і ўласную інтуіцыю.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.