
Дзяржаўны гімн нашай рэспублікі з першага радка тлумачыць: «Мы,беларусы – мірныя людзі…». Такія простыя, але кранальныя, з глыбокім сэнсам словы. У іх сканцэнтраваны і наша ідэнтычнасць, і нацыянальныя якасці, і грамадзянская пазіцыя. Краіна, якая страціла ў Вялікую Айчынную кожнага трэцяга, даражыць тым, што заваёвана ў баях продкамі. Яна не падагравае канфлікты і не развязвае войны, не сутыкае паміж сабой народы. Наадварот, адкрытая для канструктыўнага дыялогу з усімі. Жыць у міры, згодзе, духу добрасуседства – галоўны прынцып, аб якім заўсёды гаворыць наш Прэзідэнт. І гэта праяўляецца ў паважлівым стаўленні да дыяспар і эмігрантаў, у гатоўнасці быць пляцоўкай для перамоў па спрэчных пытаннях паміж рознымі дзяржавамі, у бязвізавым рэжыме нават для краін, якія падтрымліваюць санкцыі супраць нас, і ў многім іншым.
Захоўваючы мір у сябе, мы хочам бачыць яго і ў іншых месцах планеты. Але на ёй не становіцца больш спакойна. Узброеныя канфлікты, тэрарыстычныя пагрозы, супярэчнасці паміж народамі – выклікі сёння вельмі вострыя. Таму дата 21 верасня, калі адзначаецца Міжнародны дзень міру, з’яўляецца значнай для ўсяго насельніцтва Зямлі. А заклік да грамадскасці аб’яднаць намаганні дзеля дружбы, згоды і ўзаемаразумення гучыць як ніколі актуальна.
– Мір – гэта аснова развіцця любой краіны, галоўная ўмова стабільнага жыцця. І няма больш важнага пытання, чым яго абарона і захаванне, – падкрэслівае старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Наталля Даўжанок.
І сапраўды, толькі пад мірным небам мы маем магчымасць спакойна вучыцца і працаваць, ствараць сем’і, выхоўваць дзяцей, клапаціцца пра блізкіх, пра агульны дабрабыт. Разумеючы гэта, актывісты арганізацыі, якая налічвае 1073 чалавекі, прапагандуюць і ўвасабляюць у жыццё ідэі міласэрнасці і гуманізму. А вынік іх працы бачны праз мноства добрых спраў, праведзеных акцый, рэалізаваных праектаў.
– Наша задача ў гэты няпросты час, калі на планеце разгараюцца канфлікты і вядуцца братазабойчыя войны,– умацаваць сяброўства і згодупаміж людзьмі, захаваць у іх жаданне дапамагаць адзін аднаму, далучыць да пазітыўных працэсаў моладзь і дзяцей. Падрастаючае пакаленне павінна ведаць сваё мінулае, выхоўвацца на агульначалавечых каштоўнасцях і імкнуцца да добрых, карысных для сваёй краіны спраў. Адсюль і тры галоўныя напрамкі нашай дзейнасці: «Клопат», «Памяць» і «Патрыятызм», – дадае Наталля Даўжанок.

Добраахвотныя ўзносы і ахвяраванні, якія паступаюць у Фонд міру, накіроўваюцца на ўвекавечванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, арганізацыю і правядзеннепатрыятычных, памятных і іншых мерапрыемстваў, падтрымку тых, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу. Напрыклад, сёлета ў нашай раённай бальніцы былі абсталяваны дзве палаты павышанай камфортнасці для ветэранаў войнаў і працы.
Работа, накіраваная на захаванне нашай гісторыка-культурнай спадчыны, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, будуецца ў цесным супрацоўніцтве з органамі выканаўчай і заканадаўчай улады, дзяржаўнымі ўстановамі, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.
– У раёне дзейнічаюць 11 атрадаўюных міратворцаў. Яны створаны ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі.У складзе кожнага – 10 чалавек, і ўсе гэтыя вучні актыўна далучаюцца да добраўпарадкавання памятных месцаў, рэалізацыі праектаў,накіраванах на захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, дапамагаюць старэйшым землякам, уносяць свой уклад у развіццё роднага краю… Добрых спраў на іх рахунку шмат, – адзначае старшыня раённай арганізацыіБеларускага фонду міру. – Як традыцыя – штогадовы раённы злёт юных актывістаў, падчас якога яны дэманструюць вынікі сваёй працы, расказваюць, як прытрымліваюцца запавету старэйшага пакалення берагчы мір,здзяйсняць добрыя справы і ўчынкі.А напярэдадні Новага года іх збірае разам «Ёлка міру».
Глыбока сімвалічна, што 23 верасня 2023 года – у дзень 80-годдзявызвалення Камарына ад нямецкафашысцкіх захопнікаў – мясцовай установе адукацыі быў прысвоены статусшколы міру. Ганарова і прэстыжна. Аяшчэ – асаблівая адказнасць для калектыву.
– Усе мы, назіраючы за палітычнымі падзеямі ў свеце, заўважаем спробы перагледзець вынікі Другой сусветнай вайны, па свойму трактаваць падзеі тых дзён, маніпуліраваць свядомасцю моладзі. Таму ў сучасных умовах вельмі важна захоўваць, адстойваць і прапагандаваць гістарычную праўду, –лічыць дырэктар Камарынскай сярэдняйшколы імя П.І. Шпетнага Ігар Самбук.
У панядзелак, 14 верасня, наБрагіншчыне стартуе тыдзень міру, якіаб’яднае ў добрых справах і памкненнях прадстаўнікоў розных пакаленняў.У яго рамках ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі пройдуць тэматычныя ўрокі, класныя і інфармацыйныягадзіны, адкрытыя дыялогі. Юныяміратворцы прымуць удзел у акцыях падобраўпарадкаванні помнікаў і месцаўпахавання абаронцаў Айчыны, ахвярвайны, па аказанні шэфскай дапамогіпажылым людзям. А 21 верасня адбудзецца адзіная лінейка, прымеркаванаяда Міжнароднага дня міру.
Усе гэтыя і іншыя мерапрыемствыдапамагаюць дзецям пашырыць ведыпра сваю краіну, адчуць глыбокую сувязь мінулага і сучаснасці, асэнсаваць каштоўнасць міру, сяброўства іўзаемаразумення на зямлі.
Валянціна БЕЛЬЧАНКА

