Брагінскія выратавальнікі расказалі школьнікам пра бяспеку на лёдзе

Грамадства Служба МНС інфармуе

Зімовыя вадаёмы – месца адпачынку і рыбалкі, але, разам з тым, і крыніца сур’ёзнай небяспекі. Каб нагадать пра гэта школьнікам і паказать, што рабіть у экстрымальных абставінах, выратавальнікі Брагінскага раёна разам з супрацоўнікамі АСВОДа правялі практычны занятак.

Начальнік ПАВЧ №2 г.п. Камарына Мікалай Пугач падкрэсліў:

Бяспечным лічыцца лёд, таўшчыня якога не менш за 7 сантыметраў. Калі на лёд жадаюць выйсці некалькі  чалавек, то ён павінен мець таўшчыню 9–12 сантыметраў.

Старшыня РО АСВОД Мікалай Катлабай расказаў, што самы трывалы лёд – празрысты, с блакітным ці зялёным адценнем. Белы лёд амаль у два разы танчэй, а шэры, матава-белы або жаўтаваты – вельмі хрупкі і небяспечны. Асабістую ўвагу выратавальнікі звярнулі на зоны павышанай небяспекі: каля кустоў, берагавой лініі і месца, куды упадаюць ручаі.

У рамках занятку супрацоўнікі МНС адпрацавалі дзеянні па выратаванню чалавека, які праваліўся пад лёд: рыбак апынуўся ў халоднай вадзе, а выратавальнікі выкарысталі дошку для размеркавання вагі, наблізіліся да праталіны і дасталі «пацярпеўшага».

Выратавальнікі расказалі школьнікам простыя, але неабходныя правілы:

  • нельга правярать лёд ударам нагі. Лепш выкарыстоўваць трывалую палку;
  • забараняецца выходзіць на лёд аднаму, у цёмны час сутак або ў стане алкагольнага ап’янення;
  • бацькам неабходна кантраляваць сваіх дзяцей і расказваць ім пра смяротную небяспеку гульняў на лёдзе.

Таксама выратавальнікі нагадалі: вада не даруе памылак. Прытрымліванне правіл бяспекі – гэта залог захавання вашага жыцця.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.