Без ападкаў і да +12°С прагназуюць сёння ў Брагіне

Грамадства

Паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць малаактыўны атмасферны фронт і вільготная паветраная маса. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. У многіх раёнах пройдуць дажджы. У ранішнія гадзіны месцамі будзе згушчацца туман. Вецер удзень пераменных кірункаў слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ў Брагіне ўдзень будзе ад плюс 7 да плюс 12 градусаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *