У Брагінскай ДЮСШ прайшлі спаборніцтвы па шахматах і гіравым спорце паміж камандамі арганізацый раёна

Главное Грамадства Спорт

У прывітальным слове старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка пажадаў удзельнікам бадзёрага старту і паказаць свае лепшыя здольнасці.

Па выніках спаборніцтваў агульнакаманднае першае месца па шахматах заняла каманда Камарынскай сярэдняй школы імя П.І. Шпетнага. На другім месцы размясцілася каманда Брагінскай СШ, на трэцім – Малейкаўскай СШ.

У гіравым спорце перамогу святкавала каманда Брагінскай сярэдняй школы. Другое месца занялі прадстаўнікі Камарынскай СШ імя П.І. Шпетнага, трэцяе – Камарынскі лясгас.

Усе прызёры каманднага і асабістага заліку былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы – медалямі.

 

Самые интересные и важные новости ищите в наших социальных сетях:   TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *