Хто стаў пераможцам? На базе Брагінскай СШ прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод мужчын з удзелам гасцей з бліжэйшых рэгіёнаў

Главное Грамадства Спорт

У адкрытым турніры прынялі ўдзел 12 спартсменаў.

Як расказаў старшы інспектар раённага выканаўчага камітэта Юрый Крываручка, канкурэнцыю нашым спартсменам склалі госці з Рэчыцы, Хойнік і Лоева.

Юрый Уладзіміравіч дадаў, што турнір праводзіцца з мэтай масавага прыцягнення да заняткаў фізічнай культурай і спортам, развіцця фізічных і валявых якасцей, умацавання здароўя, вядзення здаровага ладу жыцця і папулярызацыі настольнага тэніса.

Па выніках спаборніцтваў у брагінчан не атрымалася падняцца на п’едыстал. У кроку ад трэццяга месца спыніўся наш зямляк Міхаіл Канавальчык. Пераможцам стаў Віталь Казлоўскі з Рэчыцы, другое месца ў Мікалая Васіна (Рэчыца), трэццяе – у Андрэя Харэцкага (Хойнікі).

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *