На крок ад золата. Каманда Брагіншчыны заняла другое месца на абласных спаборніцтвах па летнім мнагабор’і «Здароўе»

Грамадства Спорт

У Гомелі адбыліся абласныя спаборніцтвы па летнім мнагабор’і «Здароўе» сярод вучняў 5–11 класаў. Каманда Брагіншчыны заняла другое агульнакаманднае месца, саступіўшы прадстаўнікам Веткаўскага раёна ўсяго шэсць ачкоў.

За перамогу змагаліся дзяўчынкі і юнакі з Камарынскай, Брагінскай, Вуглоўскай, Чамярыскай, Мікуліцкай, Малейкаўскай сярэдніх школ і гімназіі г.п. Брагіна.

Як расказаў дырэктар Камарынскага ФСЦДіМ Мікалай Шубянок, поспеху брагінчане дасягнулі не толькі па выніках агульнакаманднага заліку. Ва ўзроставай групе 10–13 гадоў першае месца ў асабістым першынстве заняў вучань Малейкаўскай СШ Максім Злыдзенка.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.