Палата прадстаўнікоў – ніжняя палата парламента нашай краіны, у яе склад уваходзяць 110 дэпутатаў. Менавіта іх беларусы і будуць выбіраць 23 верасня. Вядома, што асноўная функцыя Нацыянальнага сходу (так называецца парламент) – законатворчая. Дэпутаты распрацоўваюць, абмяркоўваюць і прымаюць законы, накіраваныя на вырашэнне праблем, якія стаяць перад грамадствам. Што думае наконт гэтага моладзь Брагіншчыны? Што ведаюць юнакі і дзяўчаты аб падзеі, якая чакае нас? Ці гатовы яны зрабіць сур’ёзны і асэнсаваны выбар?
Продолжить чтение